Гунар Гёкмарк. “Салідарныя з палітвязнямі”


https://youtu.be/20xPnvnaEzI
Гунар Гёкмарк (Gunnar Hökmark), чалец дэлегацыі для сувязяў Еўрапарламенту з Беларуссю, звярнуўся да беларускіх палітвязняў: “Мы захапляемся вашаю смеласцю ў змаганні за свабоду, і мы ніколі не забудзем таго, што вы робіце. Мы намагаемся і будзем надалей намагацца, каб дыктатура вас усіх вызваліла. Гэтая дыктатура мае толькі адзінае годнае выйсце ў цяперашняй сітуацыі: вызваліць вас. Іначай яе прадстаўнікоў будуць пераследаваць тымі ж санкцыямі ды пакараннямі, якія зазнаюць і будуць зазнаваць неўзабаве іншыя дыктатары ў свеце. Вы, палітвязні, змагаецеся за вельмі сур’ёзная каштоўнасці, і мы падтрымліваем вас у гэтым настолькі, наколькі можам. Прынамсі, я магу вас запэўніць, што вас ніколі не забудуць. І мы будзем памятаць і ведаць пра вашыя намаганні. Мы зробім усё, што ў нашых сілах, дзеля таго, каб вы змаглі дасягнуць сваіх мэтаў у справе дэмакратызацыі Беларусі”.

У межах спецыяльнай акцыі тэлеканалу “Белсат” больш за 30 вядомых асобаў Беларусі ды свету выступяць з пасланнямі да беларускіх палітычных зняволеных.

Кароткія ролікі будуць паказваць на тэлеканале штодня пасля галоўнага выдання “Аб’ектыву” а 21:25, а таксама пасля паўтораў галоўнага выдання інфармацыйнай праграмы “Белсату” напрыканцы эфіру і раніцаю а 7:20. Кліпы таксама будуць размешчаныя на сайце тэлеканалу www.belsat.eu.

Гледачы і прыхільнікі “Белсату” могуць далучыцца да акцыі ды прыслаць свае ролікі са словамі падтрымання беларускіх палітзняволеных на адрас salidarnasc@belsat.eu. Ліст мае ўтрымліваць вашую пісьмовую згоду на бязвыплатнае змяшчэнне відэазвароту на старонцы www.belsat.eu, а таксама ў эфіры тэлеканалу.

Беларусь – апошняя краіна ў Еўропе, дзе за палітычныя погляды можна трапіць у турму. Гэтак, 19 снежня падчас мірнай дэманстрацыі арыштавалі каля 700 чалавек. 35 асобаў абвінавацілі ва ўдзеле і арганізацыі масавых беспарадкаў, у тым ліку экс-кандыдатаў на прэзідэнта.

Больш відэа – тут.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары