Андрэй Расінскі: Суседзі Беларусі хочуць адгарадзіцца ад хамства


https://youtu.be/7dv_2DYPZ8E
“Беларусь выпала з Еўропы, яна пасварылася фактычна з усімі суседзямі, нават ужо з Украінаю – дыпламатаў павысылалі. Калі парушаюцца нават элементарныя дыпламатычныя правілы, правілы прыстойнасці, урэшце наступае гэткая рэакцыя – адгарадзіцца. Адгарадзіцца, каб гэтае хамства не перакрочыла межаў”, – заявіў у інтэрв’ю тэлеканалу “Белсат” культуролаг Андрэй Расінскі.

Абразлівыя выпады супраць кіраўніцтва Украіны ды прадстаўнікоў Еўразвязу з боку Аляксандра Лукашэнкі не маглі не пакінуць следу на іміджы Беларусі. У сацыялагічным апытанні жыхары Расеі ўпершыню назвалі Беларусь у ліку краінаў-ворагаў. “Натуральна, што калі на расейскіх тэлеканалах літаральна кожны тыдзень паказваюць кадры, як “гопнікі” вырываюць з натоўпу людзей ды цягнуць іх, кідаюць у аўтазакі, то нават паводле расейскіх аўтарытарных мерках гэта – парушэнне правілаў”, – упэўнены Андрэй Расінскі.

Эксперт таксама адзначыў, што ў Расеі набірае сілы нацыяналізм. “Ён праяўляецца вось у чым: “Мы іх кормім, а яны нават не прызналі Абхазіі ды Асеціі. Мы іх кормім, а яны – адварочваюцца ад нас, а яны не збіраюцца прадаваць нам сваіх прадпрыемстваў”, – дадаў Андрэй Расінскі.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары