«Femen» супраць адключэння гарачай вады


Актывісткі зладзілі ў цэнтры Кіева акцыю пратэсту супраць перыядычнага адключэння гарачай вады. Паводле ўдзельніц акцыі, праз год, калі распачнецца футбольны чэмпіянат «Еўра-2012», такія адключэнні будуць ганьбаю для краіны.

Актывісткі «Femen» забраліся ў купальніках у фантан і запатрабавалі прыпыніць адключэнні гарачай вады, бо гэта могуць негатыўна ўспрыняць тысячы аматараў футболу, што прыедуць ва Украіну ў 2012 г.

«Украіна выходзіць на міжнародную арэну, змагаецца за прэстыжную рэпутацыю як цывілізаваная краіна, а ў нас няма гарачай вады ў кране. А тут прыедуць футбольныя заўзятары з усёй Еўропы – сорамна перад людзьмі! Яны ж не змогуць існаваць у такіх умовах, калі нельга прыняць душ, ванну і гэтак далей», – гаворыць адна з актывістак «Femen».

Чэмпіянат Еўропы ў наступным годзе пройдзе адразу ў дзвюх краінах: Польшчы і Украіне. Шэраг гульняў адбудзецца ва ўкраінскіх гарадах: Кіеве, Данецку, Харкаве і Львове.

belsat.eu

Стужка навінаў