«Салідарныя з палітвязнямі». Анджэй Сэверын.


Анджэй Сэверын, актор і дырэктар Польскага тэатру ў Варшаве да беларускіх палітычных зняволеных: ““У прынцыпе мы павінны быць вам удзячныя, за тое, што вы робіце для нас. А не толькі за тое, што вы робіце для сябе. Вашыя ўчынкі прыгадваюць нам, што дэмакратыю трэба бараніць штодня. Не на барыкадах, а ў сваёй свядомасці. Гэта ўсё, што прыходзіць мне ў галаву, апрача аднаго – апошняга і напэўна самага галоўнага. Каб проста падзякаваць вам за тое, што вы робіце”.

У межах спецыяльнай акцыі тэлеканалу «Белсат» больш за 30 вядомых асобаў Беларусі ды свету выступяць з пасланнямі да беларускіх палітычных зняволеных.

Кароткія ролікі будуць паказваць на тэлеканале штодня пасля галоўнага выдання «Аб’ектыву» а 21:25. А таксама пасля паўтораў галоўнага выдання інфармацыйнай праграмы «Белсату» напрыканцы эфіру і раніцай а 7:20. Кліпы таксама будуць размешчаныя на сайце тэлеканалу www.belsat.eu.

Гледачы і прыхільнікі «Белсату» могуць далучыцца да акцыі ды прыслаць свае ролікі са словамі падтрымання беларускіх палітзняволеных на адрас salidarnasc@belsat.eu. Ліст мае ўтрымліваць вашую пісьмовую згоду на бязвыплатнае змяшчэнне відэазвароту на старонцы www.belsat.eu, а таксама ў эфіры тэлеканалу.

Беларусь – апошняя краіна ў Еўропе, дзе за палітычныя погляды можна трапіць у турму. Гэтак, 19 снежня падчас мірнай дэманстрацыі арыштавалі каля 700 чалавек. 35 асобаў абвінавацілі ва ўдзеле і арганізацыі масавых беспарадкаў, у тым ліку экс-кандыдатаў на прэзідэнта.

Больш відэа – тут.

belsat.eu

Стужка навінаў