Падчас маўклівай акцыі пратэсту затрымалі не менш як 100 чалавек


Некаторых затрыманых амаль адразу адпусцілі, на астатніх склалі пратаколы аб адміністратыўным правапарушэнні. У Менску, паводле інфармацыі праваабаронцаў, людзей дастаўлялі ў Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў на вул. Акрэсціна, дзе яны будуць заставацца да суда.

Сярод затрыманых падчас акцыяў было нямала выпадковых людзей, у тым ліку італьянец – саўладальнік адной з кавярняў у Гомелі.

У сталіцы акцыя зноў прайшла ў новым фармаце: удзельнікам прапанавалі сабрацца ў крамах і гандлёвых цэнтрах “Беларусь”, “Еўрапейскі”, “Чкалаўскі”, “Рыга”, “Карона”, а таксама ў рэстаране “Максі Біс”, а затым накіравацца да найбліжэйшай станцыі метро, даехаць да плошчы Перамогі, Нацыянальнай Акадэміі навук і рухацца насустрач адзін аднаму, не апладзіраваць і не правакаваць міліцыю. Акцыя завяршылася звонам будзільнікаў на мабільных тэлефонах, пасля чаго распачалася актыўная фаза затрыманняў. Невядомыя ў цывільным перашкаджалі працы журналістаў, найперш відэааператараў.

Доступ у сацыяльную сетку “Вконтакте”, дзе ўтварылася інтэрнэт-супольнасць “Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку”, быў заблакаваны правайдарамі.

belsat.eu

Стужка навінаў