Горадня: Журналістаў выпускаюць ды… ізноў судзяць


https://youtu.be/dlXp6ZITriw
https://youtu.be/uifGJYvMAts
Выйшаў на волю гарадзенскі журналіст і сябра Саюзу палякаў Беларусі Ігар Банцар – 13 ліпеня скончыўся тэрмін адміністрацыйнага пакарання. У ізалятары часовага ўтрымання актывіст трымаў галадоўку на знак незаконнага прысуду. Гэта ўжо другая галадоўка Банцара за апошні месяц.

Першы раз яго пакаралі арыштам перад пачаткам суда над журналістам Андрэем Пачобутам – Банцар галадаў 5 дзён. Гэтым разам 10 содняў арышту Банцар атрымаў 3 ліпеня за нібыта ўдзел у несанкцыянаванай акцыі. “Арышты, штрафы не прымусяць мяне змяніць пазіцыю, адмовіцца ад сваіх ідэалаў, адмовіцца ад таго, чым я займаюся”, – заявіў Ігар Банцар.

Сёння ж адбыўся суд над журналісткаю радыё «Рацыя» ў Горадні Гражынаю Шалкевіч – суддзя палічыў, што яна брала ўдзел у несанкцыянаванай акцыі. Журналістка атрымала штраф 1 мільён 50 тысяч рублёў. Гражына Шалкевіч кажа, што суд нагадваў камедыю, а сведка-міліцыянт даваў супраць яе непраўдзівыя паказанні. “Сказаў, што мяне затрымліваў адзін, паказваў пасведчанне і растлумачыў прычыну затрымання, пасля чаго павеў у службовы аўтамабіль. Насамрэч мяне затрымлівалі чацвёра мужчынаў у цывільным і амаль неслі мяне на руках праз Савецкую плошчу ды ўкінулі ў аўтобус… Я папрасіла, каб у пратакол унеслі, што сведка непраўдзіва сведчыць. Суддзя проста паглядзеў на стол і даў штраф 30 базавых”.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары