“Салідарныя з палітвязнямі”. Юлія, глядачка “Белсату”


https://youtu.be/ukX2OvNa4j8
Юлія, нашая глядачка: “Мае дарагія суайчыннікі, блізкія мне паводле духу і сумлення людзі! У гэтую хвіліну я хачу шчыра падтрымаць вас. Таму, што я абураная гэтаю несправядлівасцю, тою злосцю, тым жахам, што адбываецца цяпер у нашай краіне. Такое зло нельга прабачаць – з ім абавязаны змагацца кожны, хто лічыць, што кахае Беларусь. Вы найлепшае, што ў нас ёсць, я ганаруся вамі – у Беларусі ёсць годныя сыны і дочкі. Трымайцеся, мае родныя, мы пераможам, бо праўда на нашым баку. Рана ці позна гэтая жахлівая паласа няшчасцяў, бязглуздай тыраніі, яна скончыцца. Беларусь дастаткова нацярпелася на сваім веку. Беражы вас Бог”.

У межах спецыяльнай акцыі тэлебачання “Белсат” больш за 30 вядомых асобаў Беларусі ды свету выступяць з пасланнямі да беларускіх палітычных зняволеных.

Кароткія ролікі будуць паказваць на тэлеканале штодня пасля галоўнага выдання “Аб’ектыву” а 21:25. А таксама пасля паўтораў галоўнага выдання інфармацыйнай праграмы “Белсату” напрыканцы эфіру і раніцай а 7:20. Кліпы таксама будуць размешчаныя на сайце тэлеканалу www.belsat.eu.

Гледачы і прыхільнікі “Белсату” могуць далучыцца да акцыі ды прыслаць свае ролікі са словамі падтрымання беларускіх палітзняволеных на адрас salidarnasc@belsat.eu. Ліст мае ўтрымліваць вашую пісьмовую згоду на бязвыплатнае змяшчэнне відэазвароту на старонцы www.belsat.eu, а таксама ў эфіры тэлеканалу.

Беларусь – апошняя краіна ў Еўропе, дзе за палітычныя погляды можна трапіць у турму. Гэтак, 19 снежня падчас мірнай дэманстрацыі арыштавалі каля 700 чалавек. 35 асобаў абвінавацілі ва ўдзеле і арганізацыі масавых беспарадкаў, у тым ліку экс-кандыдатаў на прэзідэнта.

Больш відэа – тут.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары