“Маўклівыя пратэсты” 13 ліпеня (Абноўлена)



21:05

Акцыя завершаная. У менску затрыманыя не менш за тры дзесяткі чалавек. Міліцыянты ў цывільным усяляк перашкаджалі прыцы журналістам, залсаняючы і спрабуючы выбіць камеры з рук.

20:41

На дапамогу прадстаўнікам прэсавай службы прайшоў прэс-сакратар Гусс Аляксандар Ластоўскі. Аднак сітуацыю не раз’ясніў. Таксама не мае ніякой інфармацыі наконт таго, хто затрымлівае людзей і раіць звяртацца ў міліцыю.

20:33

На плошчу прыйшлі прадстаўнікі прэс-службы ГУУС Менску. На жаль, яны не могуць растлумачыць, што адбываецца. Не маюць інфармацыі пра тое, хто забараняе і перашкаджае здымаць журналістам, а ўжо тым болей не ведаюць, хто затрымлівае мірных грамадзянаў.

20:24

Хапун працягваецца. Яшчэ шмат удзельнікаў акцыі застаецца на плошчы. Здымаць немагчыма – адразу з’яўляецца адмысловы “ціхар” і б’е па руках, выбівае камеру. Сярод працаўнікоў у цывільным заўважана шмат “пацярпелых” у справе масавых закалотаў 19 снежня. Відаць, ачунялі ад траўмаў.

20:16

Ціхары як могуць перашкаджаюць працы журналістаў. Забараняюць здымаць, выбіваюць з рук камеры.

20:12

Як і было прапанавана арганізатарамі большасць людзей, пасля таго, як спрацавалі будзільнікі пачала сыходзіць з плошчы Пачаўся хапун. Ужо назбіралі цэлы аўтобус затрыманых. Па рацыях чуваць прыказ затрымліваць толькі па-перыметру плошчы. У выніку традыцыйны хапаюць звычайных мінакоў. Таксама шмат выпадкаў, калі працаўнікі ў цывільным намагаліся загрузіць у аўтазак сваіх калегаў.

20:03
Некалькі сотняў мабільнікаў на плошчы Якуба Коласа зайгралі амаль адначасова. Аўтамабілі, што праязджаюць побач, падтрымліваюць удзельнікаў акцыі гудкамі. Палкоўнік Яўсеў размаўляе з некалькімі асобамі ў штацкім. Відаць, міліцыя не асабліва ведае, што рабіць далей.
19:58
Гомель.Затрыманы журналіст КП в Беларусі Павел Міцкевіч.

Менск. Каля кінатэатра “Кастрычнік” затрымалі двух чалавек.

19:55

На плошчы Якуба Коласа некалькі сотняў чалавек. Усіх здымаюць на камеру аператары-самавукі. Асобы ў цывільным з навушнікамі канцэнтруюцца групамі па 5–10 чалавек.
19:45
У бок плошчы Якуба Коласа ідуць некалькі сотняў чалавек. Трымаюцца невялічкімі групамі – па 3–5 чалавек. Аднак іх значна больш, чым на супрацьлеглым баку вуліцы.
19:40
Слуцк. Затрымалі некалькі чалавек, разам з імі журналістку газеты “Інфа-кур’ер” Таццяну Гусеву. Працаўнікі міліцыі патрабуюць ад яе пісьмовых тлумачэнняў “наконт прычынаў знаходжання на плошчы”.

Читать полностью:http://naviny.by/rubrics/society/2011/07/13/ic_articles_116_174370

19:33
Каля кінатэатру “Кастрычнік” вялікая колькасць міліцыянтаў і працаўнікоў у цывільным. Прыязджае ўсё болей аўтазакаў. У іх праваахоўнікі. На вуліцы Пятруся Броўкі, у дварах, стаяць тры “заказныя” аўтобусы. Міліцыянты ў іх гуляюць у карты. Людзей значна болей, чым звычайна гэтым часам, але гэта можа быць выклікана закрыццём ўсіх цэнтральных станцыяў метро.
19:28

На станцыі метро “Фрунзенская” затрыманыя два журналісты БелаПАН – карэспандэнт Захар Шчэрбакоў і аператар Павал Падабед.

19:25
Баранавічы. На плошчы каля 50 ўдзельнікаў акцыі. Міліцыянты заклікаюць разыйсціся. Затрыманыя два чалавекі
19:20

Пакуль што на ўсіх месцах збору спакойна. Ціхары, групкамі па 4-5 чалавек стаяць на кожным светлафоры па ўсім праспекце Незалежнасці. Рух не перакрыты, але праз кожныя сто метраў дыжурыць машына ДАІ.

19:12
Берасце. Затрыманы каардынатар мясцовай суполкі “Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку” Сяргей Алексяевіч.
18:50

Адміністратары суполкі «Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі» умесцілі зварот да ўдзельнікаў групы:
«Сёньня каля 16:00-16:30 па ўсёй Беларусі заблякаваны доступ да самай папулярнай расейскай сацыяльнай сеткі „Вконтакте“. Улады пайшлі на беспрэцэдэнтны крок і пазбавілі людзей магчымасці мець зносіны і абменьвацца інфармацыяй. Відавочна, што гэта звязана з правядзеннем чарговай акцыі сустрэчы „Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі“. Мы заклікаем людзей абараніць сваё права на свабоду інфармацыі і выйсці на вуліцы а 19:00».

18:47

На большасці з месцаў збораў удзельнікаў акцыі спакойна. Ходзяць самотныя “ціхары”. На вуліцы Няміга ад уваходу ў метро да гандлёвага цэнтру шчыльнасць спецслужбоўцаў значна большая. Дзясяткі людзей характэрнага вонкавага выгляду разам з міліцыяй патрулююць вуліцу. Каля ўніверсаму “Рыга” збіраюцца людзі ў цывільным. Патрабуюць, каб ахова ўніверсаму дапамагала ім, калі натоўп будзе адтуль выходзіць.

18:17

Міліцыя пачынае перакрываць праспект Незалежнасці. Заўважана шмат аўтазакаў.

18:00

Сайт сацыяльнай сеткі “ВКонтакте” не адчыняецца з Беларусі.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары