Іосіф Сярэдзіч: «Народная Воля» застанецца баявою і энергічнаю


Галоўны рэдактар “Народнай Волі” падзякаваў усім за салідарнасць і запэўніў, што пазіцыя выдання застанецца прынцыповаю – “якою яна была цягам апошніх шаснаццаці гадоў – баявою, энергічнаю і дэмакратычнаю”.

Паводле Гары Паганяйлы, намесніка старшыні Беларускага Хельсінкскага камітэту, рашэнне Міністэрства інфармацыі адклікаць пазоў магло быць прынятае “на ўказанне зверху”. Акрамя таго, падаўшы касацыйную скаргу на адно з папярэджанняў ад Мінінфармацыі, рэдакцыя магла б пазбегнуць закрыцця газеты – за гэты час выйшаў бы тэрмін, калі такое рашэнне мусіць быць прынятае.

Экс-кандыдат на прэзідэнта Уладзімір Някляеў заявіў, што “цяпер закрываць газету неяк нядобра, калі гаворка ідзе пра тое, каб выпусціць палітзняволеных”. Аднак, паводле палітыка, гэта могуць быць “гульні ўладаў у кошкі-мышкі”. “Вось толькі кот ужо не той – саслабеў, а мыш падрасла. Людзі на вуліцах – не мышы, і з гэтым трэба лічыцца”, – заявіў Уладзімір Някляеў.

belsat.eu

Стужка навінаў