Ніка Сандрас: Такімі разгонамі выклікаюць нянавісць


https://youtu.be/U77iIXLjYGw
https://youtu.be/CjsFb5sZ0KA
Выкарыстоўванне “асобаў у цывільным” дзеля разгону мірных дэманстрацыяў штосераду, на думку мастачкі Нікі Сандрас, толькі правакуе людзей на больш актыўныя дзеянні. “Тое, як гэта адбываецца цяпер, выклікае не страх, а нянавісць. І гэтая нянавісць раскачвае натоўп. Я не разумею, чаму гэтага не ясна тым, хто гэтых “брытагаловых” выпраўляе на вуліцы кожную сераду”, – гаворыць мастачка.

Паводле мастачкі, для шматлікіх жыхароў Менску ды іншых гарадоў такі брутальны разгон стаўся шокам. “У нас заўсёды што кажа ўлада, калі спрабуе апраўдаць сябе? Што ў нас спакойна, мы мірныя людзі, у нас чыста, у нас такая цудоўная краіна, – гаворыць Ніка Сандрас. – Дзе гэтая краіна цяпер, калі самы звычайны чалавек, выходзячы на вуліцу, рызыкуе выйсці з крамы ды трапіць у турму?”

Пакуль міліцыянты ў цывільным хапаюць удзельнікаў акцыяў ды выпадковых мінакоў, міліцыянты ў форме нічога не робяць. Паводле папярэдніх звестак праваабаронцаў, падчас акцыяў маўклівага пратэсту 6 ліпеня затрымалі каля 380 чалавек, у тым ліку больш за 190 у Менску. “Так па-хамску піхаць жанчын, дарослых, дзядуляў, бабуляў, я ўжо маўчу пра маладых людзей ды падлеткаў – такое я бачу першы раз. І, шчыра кажучы, пабачыўшы гэта, абавязкова пайду. Пайду і буду стаяць – людзі не пляскаюць цяпер, людзі проста стаяць. І я пайду і буду разам з імі стаяць і ўсміхацца”, – дадала мастачка.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары