Генпракуратура: Хутчэй за ўсё эксгумацыі цела Бябеніна не будзе


Эксперты АБСЕ азнаёміліся з матэрыяламі справы аб гібелі журналіста.

Нагадаем, што эксперты АБСЕ з Нарвегіі ды Швецыі прыбылі ў Менск 25 кастрычніка, каб азнаёміцца з матэрыяламі справы аб гібелі журналіста Алега Бябеніна. Яны практычна закончылі сваю працу.

Паводле нашых звестак, судоваму медыку і крыміналісту, якіх вызначыў цэнтральны офіс АБСЕ ў Вене, хапіла перакладзеных для іх на англійскую мову матэрыялаў расследавання беларускіх праваахоўных органаў.

Як паведамілі ў Генпракуратуры, эксгумацыі цела загінулага хутчэй за ўсё не будзе.

Замежныя спецыялісты пабывалі на месцы здарэння ў вёсцы Пярхурава Дзяржынскага раёну, сустрэліся з сябрамі Бябеніна і тымі, хто ў ліку першых убачыў журналіста ў пятлі.

Нагадаем, цела журналіста, якое вісела ў пятлі, знайшлі на ягоным лецішчы прыблізна а 19.00 3 верасня. Пад ціскам беларускай і міжнароднай грамадскасці пракуратура спраўджвае версію пра забойства ды інсцэнізацыю самагубства Бябеніна.

Правяранне па факце гібелі Бябеніна закончыцца 3 лістапада.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары