У Расеі дзень жалобы


Прэзідэнт Расеі Дзмітрый Мядзведзеў абвесціў сённяшні дзень жалобным у звязку з масаваю гібеллю людзей у выніку крушэння цеплахода «Булгарыя».

На караблі было 205 чалавек, у тым ліку каля 50 дзяцей. 79 пасажырам удалося ўратавацца, сілы расейскага Міністэрства надзвычайных сітуацыяў працягваюць пошукі целаў астатніх. На цеплаходзе таксама былі два беларусы, аднаго з іх выратавалі, цела другой пасажыркі сёння апазналі сваякі.

Галоўнаю прычынаю трагедыі называюць перагрузку цеплахода. Судна пабудаванае ў 1955 г. у Чэхаславаччыне і разлічанае на 120 пасажыраў, аднак квіткоў прадалі значна больш.

belsat.eu

Стужка навінаў