«Салідарныя з палітычнымі вязнямі». Канстанцін Баравы


Канстанцін Баравы, расейскі палітык, бізнесовец: «Я хачу звярнуцца да тых, хто катуе палітычных вязняў, іхных сваякоў. Яны мусяць ведаць, што час існавання гэтага рэжыму падыходзіць да канца. І яны мусяць ведаць, што, як сказаў Галіч, «мы поименно вспомним тех, кто поднял руку». А служыць гэтаму рэжыму – злачынства, вашыя дзеянні будуць названыя злачынствам і вы будзеце асуджаныя. І гэта адбудзецца не ў наступным пакаленні – гэта адбудзецца праз некалькі гадоў, а можа і раней. Падумайце пра сваю будучыню».

У межах спецыяльнай акцыі тэлебачання «Белсат» больш за 30 вядомых асобаў Беларусі ды свету выступяць з пасланнямі да беларускіх палітычных зняволеных.

Кароткія ролікі будуць паказваць на тэлеканале штодня пасля галоўнага выдання «Аб’ектыву» а 21:25. А таксама пасля паўтораў галоўнага выдання інфармацыйнай праграмы «Белсату» напрыканцы эфіру і раніцай а 7:20. Кліпы таксама будуць размешчаныя на сайце тэлеканалу www.belsat.eu.

Гледачы і прыхільнікі «Белсату» могуць далучыцца да акцыі ды прыслаць свае ролікі са словамі падтрымання беларускіх палітзняволеных на адрас salidarnasc@belsat.eu. Ліст мае ўтрымліваць вашую пісьмовую згоду на бязвыплатнае змяшчэнне відэазвароту на старонцы www.belsat.eu, а таксама ў эфіры тэлеканалу.

Беларусь – апошняя краіна ў Еўропе, дзе за палітычныя погляды можна трапіць у турму. Гэтак, 19 снежня падчас мірнай дэманстрацыі арыштавалі каля 700 чалавек. 35 асобаў абвінавацілі ва ўдзеле і арганізацыі масавых беспарадкаў, у тым ліку экс-кандыдатаў на прэзідэнта.

Усе ролікі можна праглядзець тут.

belsat.eu

Стужка навінаў