380 беларусаў заплацілі махлярам Br 600 млн за прагляд парнаграфіі


Удзельнікі злачыннай групы ад імя праваахоўнікаў вымагалі грошы ў карыстальнікаў інтэрнэту.

Людзі звярталіся ў міліцыю са скаргамі на вірусныя праграмы, якія ад імя праваахоўных органаў (МУС, пракуратуры і г.д.) выводзілі на экраны манітораў акно з паведамленнем, што кампутар будзе заблакаваны (злачынцы выкарыстоўвалі розныя формы ціску) з прычыны прагляду відэаматэрыялаў парнаграфічнага зместу.

Махляры патрабавалі ад інтэрнэт-карыстальнікаў цягам 2 гадзінаў аплаціць «штраф » у памеры ад Br 400 000 да Br 1 млн рублёў. У выпадку неаплаты злачынцы пагражаді выездам на месца жыхарства патэнцыйнай ахвяры следча-аператыўнай групы.

Цягам 12 месяцаў ад дзеянняў махляроў пацярпела не менш 380 асобаў, якія перавялі на рахункі махляроў каля Br 583 млн рублёў.

Праваахоўнікі ўжо распачалі крымінальную справу. У якасці фігурантаў па справе праходзяць пяцёра мужчын.

ЮВ, belsat.eu, паводле tut.by

Глядзі таксама
Каментары