38 забітых у Стамбуле – у Турцыі жалоба


Большасць забітых – паліцыянты.

Учора ўвечары ў цэнтральнай частцы Стамбулу прагрымелі два выбухі: спачатку выбухнула аўта, праз 45 секундаў яшчэ адну бомбу прывёў у дзеянне смяротнік.

У сувязі з тэрактам улады Турцыі абвесцілі аднадзённую нацыянальную жалобу. Прэм’ер-міністр Турцыі падпісаў адпаведны ўказ з патрабаваннем прыспусціць дзяржаўныя сцягі і па ўсёй краіне.

27 з загінулых – паліцыянты, яшчэ 136 чалавек параненыя.

Праваахоўнікі ўжо затрымалі 13 чалавек, якіх падазраюць у дачыненні да тэракту. Пакуль ні адзін з затрыманых не прызнаўся ў зробленым.

«Пакуль нельга казаць дакладна, але ўсё ўказвае на Працоўную партыю Курдыстану», – цытуюць Нумана Куртулмуша, намесніка прэм’ера, турэцкія медыі.

Адказнасць за тэракт пакуль не ўзяла ні адна тэрарыстычная групоўка.

ДД

Стужка навінаў