38 украінскіх кароў уцяклі ў Беларусь


За рагатымі «бежанцамі» недаглядзелі ўкраінскія пастухі, паведамляе Дзяржаўны памежны камітэт.

Здарэнне адбылося ў 1,5 км ад лініі беларуска-украінскай мяжы ў Столінскім раёне. Украінскія каровы перайшлі мяжу і далучыліся да беларускага статку. На наступны дзень кароў у афіцыйным парадку вярнулі ва Украіну.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў