Тры месяцы са дня тэракту ў менскім метро


Аднак следства яшчэ далёкае ад завяршэння. Паводле праваабаронцы Гары Паганяйла, нават пяці месяцаў мала для таго, каб справа дайшла да суда.

Трагедыя адбылася ў панядзелак, 11 красавіка ў 17:55, на станцыі метро “Кастрычніцкая”. У выніку тэракту загінулі і памерлі ад атрыманых раненняў 15 чалавек. Каля 200 былі шпіталізаваныя.

Праваахоўным органам спатрэбіліся ўсяго адныя содні на затрыманне меркаваных тэрарыстаў, прозвішчы якіх пакуль не агалошваюцца. Паводле следства, тыя ж людзі адказныя за выбухі ў Віцебску й тэракт на Дні незалежнасці.

Папярэднія злачынствы не былі кваліфікаваныя, як тэракты, што паводле спадара Паганяйла з’яўляецца вялізарнай памылка следчых органаў. Такім чынам яны не змаглі перадухіліць наступныя трагедыі.

Тым часам, пра ход следства амаль нічога не вядома. Большасць беларусаў верыць у афіцыйную версію следства, аднак ёсць тыя, хто не выключае і іншага сцэнару развіцця падзеяў

belsat.eu

https://youtu.be/7yKHaMSZLF0

Глядзі таксама
Каментары