Мікалай Статкевіч: Тым, хто падпісаўся за апазіцыянераў, тэлефануюць незнаёмыя


Палітык мяркуе, што гэта акцыя спецслужбаў.

Паводле прэтэндэнта на прэзідэнцкую пасаду, лідара сацыял-дэмакратаў Мікалая Статкевіча, яна пачалася пасля здачы часткі подпісаў. Людзям, звесткі якіх утрымліваюцца ў падпісных аркушах, пачалі паступаць ананімныя званкі.

“І людзі, якія тэлефанавалі, паводзіліся вельмі жорстка, грубым галасамі, позна ўначы пыталіся: “Вы на самом деле подписались за этого кандидата? Вы в самом деле?..” – распавёў палітык “Белсату”.

Мікалай Статкевіч адзначае ціск у Барысаве, Воршы і Баранавічах. Ён кажа, што ў малых гарадах з гэтай прычыны людзі амаль перасталі падпісвацца за патэнцыйных кандыдатаў ад апазіцыі.

belsat.eu

Стужка навінаў