Пясочныя знакі лета


https://youtu.be/biTkdsFNJGc
Пяты фестываль пясчаных скульптураў “Summer signs” (“Знакі лета”) адбыўся ў парку Узварас у Латвіі. Сёлетняя тэматыка працаў – цырк.

Шаснаццаць скульптараў з Латвіі, Расеі, ЗША, Чэхіі, Вугоршчыны, Вялікай Брытаніі, Нідэрландаў ды Італіі стварылі з пяску “зорак цырку”, удзельнічалі паўтара дзясятка скульптараў.

“З пяску можна зрабіць усё, бо тэматыка дазваляе. Цырк – гэта акторы, жывёлы, жанглёры, што заўгодна. Тут і танец і музыка – тут ёсць усё”, – кажа Якуб Зімачэк, скульптар з Чэхіі.

З пяску былі зробленыя барная стойка і кампазіцыя з пясочніцаю для самых маленькіх скульптараў.

“Гэта вельмі дзіцячы матэрыял, бо дзеці найперш даведваюцца, як працаваць з пяском. А далей хтосьці насамрэч становіцца “пясчаным” скульптарам, а хтосьці толькі жыве ўспамінамі з дзяцінства”, – кажа ўдзельніца з Расеі Наталля Чысцякова.

Агулам на пясочны цырк далі 500 тонаў пяску. Першае месца заняла праца Карліса Ілэ з Латвіі – “Жэрабя кінутае”. На другім месцы “Клоўны” чэха Якуба Зімачэка, а праца Улдыса Зарыньша “Эмоцыі” стала трэцяю.

Палюбавацца на пясочныя скульптуры можна да канца ліпеня.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары