«Салідарныя з палітычнымі вязнямі». Зміцер Вайцюшкевіч


Зміцер Вайцюшкевіч, вядомы спявак і музыка, да беларускіх палітвязняў: «Прывітанне, хлопцы! Я і мая сям’я – мы з вамі. Тое, што вы зрабілі 19 снежня, – гэта геройскія ўчынкі. Не верце ніякім правакатарам, хутка будзе перамога. Жыве Беларусь!»

У межах спецыяльнай акцыі тэлебачання «Белсат» больш за 30 вядомых асобаў Беларусі ды свету выступяць з пасланнямі да беларускіх палітычных зняволеных.

Кароткія ролікі будуць паказвацца на тэлеканале штодня пасля галоўнага выдання «Аб’ектыву» а 21:25. А таксама пасля паўтораў галоўнага выдання інфармацыйнай праграмы «Белсату» напрыканцы эфіру і раніцай а 7:20. Кліпы таксама будуць размешчаныя на сайце тэлеканалу www.belsat.eu.

Гледачы і прыхільнікі «Белсату» могуць далучыцца да акцыі ды прыслаць свае ролікі са словамі падтрымання беларускіх палітзняволеных на адрас salidarnasc@belsat.eu. Ліст мае ўтрымліваць вашую пісьмовую згоду на бязвыплатнае змяшчэнне відэазвароту на старонцы www.belsat.eu, а таксама ў эфіры тэлеканалу.

Беларусь – апошняя краіна ў Еўропе, дзе за палітычныя погляды можна трапіць у турму. Гэтак, 19 снежня падчас мірнай дэманстрацыі арыштавалі каля 700 чалавек. 35 асобаў абвінавацілі ва ўдзеле і арганізацыі масавых беспарадкаў, сярод іх – экс-кандыдатаў на прэзідэнта.

belsat.eu

Стужка навінаў