Пасля здымання «Масакры» ў палацы знайшлі сляды разбурэнняў


Здымачная група трылера пашкодзіла палац князёў Чацвярцінскіх на Гарадзеншчыне.

Нагадаем, што летась увосень у гарадскім паселішчы Жалудок “Беларусьфільм” здымаў першы айчынны трымценнік. Сцэнар напісаны паводле навелы Праспэра Мэрымэ “Лёкіс” пра мядзведзя-пярэваратня.

Падзеі кінастужкі разгортваюцца ў 60-я гг. XІX ст. у Беларусі пасля падаўлення паўстання Кастуся Каліноўскага. У якасці здымачнай пляцоўкі абралі палац, пабудаваны ў 1908 г. Будынак ёсць гістарычным помнікам.

“На версе будынку дагэтуль захаваўся фамільны герб. Арыгінальнымі засталіся сцены, падлога, лесвіцы. Па сутнасці, гэта ўнікальны аб’ект, бо ў савецкі часы тут была казарма, і да канца саветы не ўсё разбурылі”, – адзначыў у інтэрв’ю “Белсату” старшыня МГА “Гісторыка” Зміцер Рагачоў.

Але тое, чаго не паспела савецкая ўлада, узяла на сябе здымачная група “Масакры”. Пасля няўдалай спробы зрабіць добры кадр кінематаграфісты спалілі дзверы. З арыгінальнай лесвіцы сарвалі парэнчы. Дзеля эфектнасці галоўны герой у выглядзе мядзведзя-пярэваратня прайшоў праз дзірку, зробленую ў сцяне (гл. фота).

У Шчучынскім раённым аддзеле міліцыі пра пашкоджанні нічога не чулі. Крымінальная справа па факце прычынення шкоды гістарычнаму помніку не пачатая.

belsat.eu

Стужка навінаў