«Салідарныя з палітычнымі вязнямі». Тадэўш Мазавецкі


Тадэўш Мазавецкі, першы посткамуністычны прэм’ер-міністр Польшчы, пра беларускіх палітвязняў: “Спадары і спадарыні, якія застаюцца ў зняволенні, вы – ахвяры сістэмы, ахвяры несправядлівасці. Аднак таталітарныя рэжымы ў Еўропе сёння – анахранізм, што блізіцца да канца. Усяго народу альбо большасці людзей немагчыма кінуць за краты. Трымайцеся. Я разумею, наколькі цяжкі гэта для вас час, як гераічна вы паводзіцеся, нягледзячы на пераслед і несправядлівасць”.

У межах спецыяльнай акцыі тэлебачання „Белсат” больш за трыццаць вядомых асобаў Беларусі ды свету выступяць з пасланнямі да беларускіх палітычных зняволенных.

Кароткія ролікі будуць паказвацца штодзённа на тэлеканале пасля галоўнага выдання «Аб’ектыву» а 21:25. А таксама пасля паўтораў галоўнага выдання інфармацыйнай праграмы «Белсату» напрыканцы эфіру і раніцай а 7:20. Кліпы таксама будуць размешчаны на сайце тэлеканала www.belsat.eu.

Гледачы і прыхільнікі „Белсату” могуць далучыцца да акцыі і даслаць свае ролікі са словамі падтрымання беларускіх палітзняволеных на адрас salidarnasc@belsat.eu. Ліст мае змяшчаць вашую пісьмовую згоду на бязвыплатнае змяшчэнне відэазвароту на старонцы www.belsat.eu, а таксама ў эфіры тэлеканалу.

Беларусь – апошняя краіна ў Еўропе, дзе за палітычныя погляды можна трапіць у турму. Гэтак 19 снежня падчас мірнай дэманстрацыі былі арыштаваныя каля 700 чалавек. 35 чалавек абвінавацілі ва ўдзеле і арганізацыі масавых беспарадкаў, сярод іх – экс-кандыдаты на прэзідэнта.

belsat.eu

Стужка навінаў