Чэргі на Акрэсціна


Пасля інцыдэнту – калі ў адной з перадачаў для тых, хто адбывае пакаранне ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў, быў знойдзены мабільны тэлефон, прыём перадачаў у другой палове дня 7 ліпеня прыпынілі. Працаўнік ЦІП растлумачыў, што ім трэба больш часу на праверку змесціва прынятых пакетаў. Пра гэта апавяла валанцёр кампаніі “Анёлы-абаронцы” Дамініка.

Паводле яе, тэлефон сяброўцы спрабавала перадаць адна з дзяўчат. Апарат быў схаваны ў кавалку мыла.

8 ліпеня з 9-й раніцы перадачы зноў пачалі прымаць. Напярэдадні рух “Анёлы-абаронцы” звярнуўся да беларусаў з заклікам дапамагаць затрыманым і арыштаваным падчас маўклівых пратэстаў. Усім ахвотнікам кампанія прапанавала “зрабіцца “анёлам-абаронцам” кагосьці са зняволеных”.

Паводле Дамінікі, ахвочых дапамагчы стала значна больш. “Цяпер нам часта тэлефануюць людзі ды прапаноўваюць аўтамабілі, падвезці нас з рэчамі ці забраць адкуль-небудзь, грошы прапаноўваюць ўвесь час”, – распавяла валанцёрка. Пры гэтым яна падкрэсліла, што кампанія перыядычна публікуе ў медыях справаздачы пра ўсе выдаткаваныя грошы.

belsat.eu

Стужка навінаў