Большасць затрыманых 6 ліпеня караюць арыштамі


Праваабаронцы працягваюць збіраць інфармацыю пра затрыманых падчас акцыяў пратэсту 6 ліпеня.

Паводле супрацоўніцы праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесі Якубоўскай, 7 ліпеня ў судах Менску слухалі 98 справаў. Затрыманых напярэдадні было значна больш. Але непаўналетніх, хворых і бацькоў, якія маюць малых дзяцей, адпусцілі ўчора без складання пратаколаў.

Большасць затрыманых караюць адміністратыўным арыштам на 10 дзён. Пакуль «толькі адной жанчыне 1943 года далі штраф», распавяла Алеся Якубоўская.

Разам з тым праваабаронца адзначае баявы настрой затрыманых ды іхных сваякоў. «Цяпер тэлефануе шмат родных тых людзей, якіх затрымалі. Яны ўсе збіраюцца абскарджваць прысуды, ніякай прыгнечанасці ў голасе не адчуваецца, толькі абурэнне», – паведаміла Якубоўская.

belsat.eu

Стужка навінаў