Сваякі палітвязняў моляцца за іхнае вызваленне


Штовечар у Менску на плошчы Незалежнасці каля Чырвонага касцёлу збіраюцца сваякі палітзняволеных. Яны дамовіліся прыходзіць сюды штодня, пакуль іхныя родныя не будуць на волі. «Мы не ведаем, што рабіць, як ім дапамагчы, – кажа адна з жанчын. – У нас застаецца адно выйсце – звярнуцца да Бога».

5 ліпеня пасля ночы на Акрэсціна да Чырвонага касцёлу прыйшла маці Эдуарда Лобава, Марына. Яна прынесла з сабою малы кавалак гаспадарчага мыла і патлумачыла: «Гэта мне выдалі ўчора на Акрэсціна ў якасці сродку асабістай гігіены, вось такі кавалачак мыла прызначаны чалавеку, які ўтрымліваецца там, для ўмывання».

Апошнія сустрэчы каля Чырвонага касцёлу праходзяць пад моцным уражаннем ад маўклівых акцыяў пратэсту, таму цяпер жанчыны заканчваюць свае сустрэчы воплескамі.

belsat.eu

Стужка навінаў