Акцыя «Белсату» «Салідарныя з палітычнымі вязнямі»


https://youtu.be/TI1IPc6cG2Q
Музыка Павел Аракелян стаў першым, хто самастойна запісаў для акцыі “Белсату” свой відэазварот: “Хлопцы, палітзняволеныя, дарагія мае! Вы, як і ўся краіна, аказаліся ў сітуацыі, калі адзін псіхапат і банда няздараў узялі вас у закладнікі, узялі ўсю краіну ў закладнікі. Але вы цяпер пакутуеце за ўсіх нас <…> Я не ведаю дакладна, калі гэта закончыцца, я не магу прадказаць будучыні. Але я веру, што пакуль жывыя такія людзі, як вы, будзе жыць Беларусь. Жыве Беларусь!”

У межах адмысловай акцыі “Белсату” больш за 30 вядомых асобаў Беларусі ды свету выступяць з пасланнямі да беларускіх палітычных зняволеных.

Кароткія ролікі будуць ісці штодня пасля галоўнага выдання “Аб’ектыву” а 21.25, а таксама пасля паўтораў галоўнага выдання інфармацыйнай праграмы “Белсату” напрыканцы трансляцыі ды раніцаю а 7.20. Кліпы таксама будуць даступныя на сайце тэлеканалу www.belsat.eu.

Гледачы і прыхільнікі “Белсату” могуць далучыцца да акцыі ды прыслаць свае ролікі са словамі падтрымання беларускіх палітвязняў на адрас salidarnasc@belsat.eu. Ліст мае ўтрымліваць вашую пісьмовую згоду на бязвыплатнае змяшчэнне відэазвароту на старонцы www.belsat.eu, а таксама ў эфіры тэлеканалу.

Праглядзець усе ролікі можна тут.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары