Для Лукашэнкі падрыхтавалі Купальскае вогнішча


Кіраўніка Беларусі будуць весяліць 2 тысячы артыстаў.

Сёння, 6 ліпеня каля вёскі Александрыя Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці пройдзе фальклорнае свята “Александрыя збірае сяброў”. У ім чакаецца ўдзел Аляксандра Лукашэнкі.

Як распавяла намесніца начальніка ўпраўлення культуры Магілёўскага аблвыканкама Святлана Казлова, ідэя правядзення свята ў Александрыі ўзнікла летась. “Вельмі прыгожае месца, ніколі мы яго не выкарыстоўвалі. Кіраўнік дзяржавы прысутнічаў на свяце і даў станоўчую ацэнку. Выступаючы перад прысутнымі, ён выказаў жаданне зрабіць такое свята штогадовым і пажадана прымеркаваць яго да Купалля”, — адзначыла Казлова.

Паводле яе слоў, цяперашняе свята будзе адрознівацца ад леташняга маштабнасцю. У ім будуць удзельнічаць прадстаўнікі не толькі Магілёўскай вобласці, але і бліжэйшых падняпроўскіх рэгіёнаў — Гомельскай і Віцебскай абласцей, а таксама Смаленскай вобласці Расеі і Кіеўскай вобласці Украіны. Мяркуецца, што ў мерапрыемстве будуць задзейнічаныя каля двух тысяч прафесійных і самадзейных артыстаў.

21 сельскі раён Магілёўскай вобласці, а таксама Магілёў і Бабруйск прадставяць так званыя народныя тэатралізаваныя падворкі. “Плюс шырокія падворкі вязуць Гомельская і Віцебская вобласці. Цэлы дзень будзе працаваць фальклорная сцэнічная пляцоўка, на якой будуць выступаць лепшыя калектывы аграгарадкоў нашай вобласці, — дадала намеснік начальніка абласнога ўпраўлення культуры. — На падворках галоўным чынам купальская тэматыка і забаўляльныя праграмы, нацыянальная кухня, выстава-кірмаш дэкаратыўна-прыкладнага мастацтва”. Будуць арганізаваныя майстар-класы па прадстаўленых відах дэкаратыўна-прыкладнага мастацтва.

У праграме свята, якое пачнецца ў 14.00, — сельскагаспадарчая выстава жывёл, лазернае шоу, феерверк, светлавыя эфекты, купальскія вогнішчы. Завершацца святочныя мерапрыемствы ў 20.30 гала-канцэртам, дзе выступяць зоркі беларускай эстрады.

Для ахвотных асабіста наведаць свята рганізаваны спецыяльны аўтобусны маршрут з Магілёва да Александрыі, а таксама прызначаны дадатковыя дызель-цягнікі Магілёў-Копысь і Копысь-Магілёў.

belsat.eu
Аляксандра 11:21 AM
узяла
11:28 AM
Для Лукашэнкі падрыхтавалі купальскае вогнішча

Кіраўніка Беларусі будуць весяліць 2000 артыстаў.

Сёння, 6 ліпеня, каля вёскі Александрыя Шклоўскага раёну Магілёўскай вобласці пройдзе фальклорнае свята “Александрыя збірае сяброў”. Чакаецца, што ўдзел у ім возьме Аляксандр Лукашэнка.

Як распавяла намесніца начальніка ўпраўлення культуры Магілёўскага аблвыканкаму Святлана Казлова, ідэя правесці свята ў Александрыі ўзнікла летась. “Вельмі прыгожае месца, ніколі мы яго не выкарыстоўвалі. Кіраўнік дзяржавы прысутнічаў на свяце і даў станоўчую ацэнку. Выступаючы перад прысутнымі, ён выказаў жаданне зрабіць такое свята штогадовым і пажадана прымеркаваць яго да Купалля”, – адзначыла Казлова.

Паводле яе, цяперашняе свята будзе адрознівацца ад леташняга маштабнасцю. У ім паўдзельнічаюць прадстаўнікі не толькі Магілёўскай вобласці, але і блізкіх падняпроўскіх рэгіёнаў – Гомельскай і Віцебскай абласцей, а таксама Смаленскай вобласці Расеі ды Кіеўскай вобласці Украіны. Мяркуецца, што выступяць каля 2000 прафесійных і самадзейных артыстаў.

21 сельскі раён Магілёўскай вобласці, а таксама Магілёў і Бабруйск прэзентуюць так званыя народныя тэатралізаваныя падворкі. “Плюс шырокія падворкі вязуць Гомельская і Віцебская вобласці. Увесь дзень будзе працаваць фальклорная сцэнічная пляцоўка, на якой будуць выступаць найлепшыя калектывы аграгарадкоў нашай вобласці, – дадала намесніца начальніка абласнога ўпраўлення культуры. – На падворках – галоўным чынам купальская тэматыка і забаўляльныя праграмы, нацыянальная кухня, выстава-кірмаш дэкаратыўна-прыкладнага мастацтва”. Будуць арганізаваныя майстар-класы ў прэзентаваных відах дэкаратыўна-прыкладнага мастацтва.

У праграме свята, якое пачнецца а 14.00: сельскагаспадарчая выстава жывёлінаў, лазернае шоу, феерверк, светлавыя эфекты, купальскія вогнішчы. Завершацца святочныя імпрэзы а 20.30 гала-канцэртам, на якім выступяць зоркі беларускай эстрады.

Для ахвотных асабіста наведаць свята арганізаваны адмысловы аўтобусны маршрут з Магілёва да Александрыі, а таксама прызначылі дадатковыя дызель-цягнікі Магілёў – Копысь і Копысь – Магілёў.

belsat.eu

Стужка навінаў