Для акцыяў маўклівага пратэсту вызначылі новыя месцы


Суполка “Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку” размясціла інфармацыю пра маўклівыя акцыі, якія сёння, 6 ліпеня, плануюцца ў розных гарадах Беларусі.

У Менску ўдзельнікі збіраюцца а 19.00 побач з першым пад’ездам сваіх дамоў, а 19.10-19.15 ідуць да ЖЭСаў, адтуль – у цэнтральны пункт свайго раёну:

у Цэнтральным раёне – да Палацу спорту;

у Савецкім раёне – да парку Дружбы народаў (Бангалор);

у Першамайскім раёне – да Нацыянальнай бібліятэкі;

у Партызанскім раёне – да Менскага трактарнага заводу;

у Заводскім раёне – да ўнівермагу “Беларусь”;

у Ленінскім раёне – да гандлёвага цэнтру “Гіпа”;

у Кастрычніцкім раёне – да Палацу культуры чыгуначнікаў;

у Маскоўскім раёне – да гандлёвага цэнтру “Тытан”;

у Фрунзенскім раёне – да лядовага палацу.

У гэтых пунктах Менску ўдзельнікі маўклівай акцыі заклікаюць сабрацца а 20.00.

У рэгіёнах акцыі пройдуць на цэнтральных плошчах гарадоў а 19.00. Арганізатары заклікаюць спачатку стаяць моўчкі ды пачынаць пляскаць у ладкі толькі а 19.25, а 19.30 закончыць акцыю і разыйсціся.

belsat.eu

Стужка навінаў