“Салідарныя з палітычнымі вязнямі” – Вітаўтас Ландсбергіс


https://youtu.be/63BZh993tZU
Былы прэзідэнт Літвы Вітаўтас Ландсбергіс заклікае асуджаных „не падаць духам”.

„Дэмакратычная сіла сёння, дзе б яна ні была, у заключэнні ці на свабодзе, мае заданне. У яе ёсць місія, і таму проста нельга падаць духам. Трэба захаваць сябе, свой свабодны ум. Сваю волю служэння народу. Няхай гэта дапаможа Вам. І ведайце, што на вас глядзяць. І што ў вас ёсць сябры”, – падтрымаў палітвязней Ландсбергіс.

Аляксандр Класкоўскі
Былы працаўнік міліцыі. Атрымаў 5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму за ўдзел у масавых беспарадках 19 снежня.

У межах спецыяльнай акцыі тэлебачання „Белсат” больш за трыццаць вядомых асобаў Беларусі ды свету выступяць з пасланнямі да беларускіх палітычных зняволенных.

Кароткія ролікі будуць паказвацца штодзённа на тэлеканале пасля галоўнага выдання «Аб’ектыву» а 21:25. А таксама пасля паўтораў галоўнага выдання інфармацыйнай праграмы «Белсату» напрыканцы эфіру і раніцай а 7:20. Кліпы таксама будуць размешчаны на сайце тэлеканала www.belsat.eu.

Гледачы і прыхільнікі „Белсату” могуць далучыцца да акцыі і даслаць свае ролікі са словамі падтрымання беларускіх палітзняволеных на адрас salidarnasc@belsat.eu. Ліст мае змяшчаць вашую пісьмовую згоду на бязвыплатнае змяшчэнне відэазвароту на старонцы www.belsat.eu, а таксама ў эфіры тэлеканалу.

Беларусь – апошняя краіна ў Еўропе, дзе за палітычныя погляды можна трапіць у турму. Гэтак 19 снежня падчас мірнай дэманстрацыі былі арыштаваныя каля 700 чалавек. 35 чалавек абвінавацілі ва ўдзеле і арганізацыі масавых беспарадкаў, сярод іх – экс-кандыдаты на прэзідэнта. Цяпер ідзе працэс над Андрэем Пачобутам – уласным карэспандэнтам польскага выдання «Gazeta Wyborcza» ў Горадні. Яму пагражае да чатырох гадоў зняволення – нібыта за абразу і паклёп на Лукашэнку.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары