«Спеўнай рэвалюцыі» – 20 гадоў


Беларусы пляскаюць, а ў краінах Балтыі людзі выходзілі, каб разам спяваць.

Эстонцы святкуюць 20-годдзе “спеўнай рэвалюцыі” – мірныя акцыі супраць савецкага ладу ядналі тысячы грамадзянаў гэтай краіны. Менавіта гэтыя імпрэзы і прывялі да незалежнасці Эстоніі ад Савецкага Саюзу.

У Таліне адзначыць гадавіну сабраліся больш за 100 000 чалавек. У свой час любоў эстонцаў да спеваў адыграла гістарычную ролю. “Гэта сапраўды цуд, што такая маленькая краіна, як Эстонія, атрымала незалежнасць дзякуючы вясёлым песням”, – гаворыць эстонскі гісторык Юры Куўскемаа.

Вялікі хор традыцыйна ў гэтыя дні выконвае пераважна эстонскія народныя песні, да спевакоў далучаюцца і слухачы. Самаму маладому ўдзельніку імпрэзы споўнілася 5 гадоў, найстарэйшаму – 80. Эстонскае свята песні ды танцу далучанае да спісу ЮНЕСКА як частка нематэрыяльнай культурнай спадчыны.

belsat.eu

Стужка навінаў