Акцыя ля стэлы: праз інтэрнаўтаў артысты не пачулі апладысментаў


Прыхільнікі суполкі “Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку” мелі намер правесці чарговую “маўклівую акцыю пратэсту”ля абеліску “Менск – горад-герой”. Аднак спробы гэтыя былі неўдалыя – да тых хто пляскаў адразу падбягалі міліцыянты. Аднак у выніку падчас усяго канцэрту ніхто не пляскае, нават калі артысты намагаюцца выклікаць у публікі апладысменты.

23:58
Маштабнай акцыі не было. Аднак у выніку пляскае ніхто – усе баяцца што іх за гэта могуць арыштаваць. Канцэрт ідзе без апладысментаў, падобна як сённяшні прайшоў парад.

23:40

З правага боку ад стэлу групка моладзі пасля заканчэння салюту пачала пляскаць, аднак да іх адразу падыйшлі міліцыянты ў цывільным. Нікога за млаадых людзей не затрымалі. Да самой стэлы пускаюць толькі тых хто мае пропуск, ад журналістаў патрабуюць акрэдытацыю.

23:10
Салют працягваецца, са сцэны Дарафеева спявае “Белую Русь”. “Тут вельмі шумна, нават калі хтосці пачне пляскаць – наўрацці хто гэта пачуе” – гаворыць наш карэспандэнт на месцы падзеяў.

23:05
На плошчы – салют. Група дзўячын пры першых стрэлах пачалі пляскаць, аднак адна з іх папрасіла сябровак спыніцца: “Дзяўчыны, не трэба пляскаць бо нас арыштуюць!”

22:52
Плошча агароджаная турнікетамі, зарганізаваныя “прапускныя пункты”. Міліцыянты абшукваюць людзей пры дапамозе металашукальнікаў, прымушаюць паказваць што ў торбах і нават гаманцах. Ад дзяўчын з доўгімі валасамі патрабуюць распусціць іх ды таксама шукаюць забароненыя рэчы. Адбіраюць манікюрныя наборы і ўсё, што можа прыгадваць нацянальную сімволіку. У адной дзяўчыны міліцыянты сканфіскавалі чырвоны шнурок з белаю плоскаю.

Прыхільнікі суполкі “Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку” маюць намер правесці чарговую акцыю ля абеліску “Менск – горад-герой”. Некалькі гадзінаў таму падобную на прывакзальнай плошчы Менску акцыю жорстка разагналі.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары