Міліцыя разагнала "народныя гулянні"


20:30

Акцыя завершаная. Міліцыянты выкарыстоўвалі слезацечны газ, затрыманні былі жорсткімі. У аўтазакі трапілі таксама жанчыны. Міліцыянты ў цывільным нападалі на людзей ды валаклі іх у аўтобусы і машыны. Кіраваў усім гэтым асабіста Ігар Яўсееў, намеснік начальніка ГУУС.

20:18

На плошчы зацішша, але людзі не сыходзяць. Застаюцца таксама міліцыянты.

Тым часам паступаюць паведамленні пра масавыя і жорсткія затрыманні ў Горадні ды Гомлі. У Берасці галоўная плошча перакрытая, прыехалі сапёры “шукаць бомбу”.

20:07

Выглядае на тое, што міліцыянтаў у цывільным больш за магчымых удзельнікаў акцыі. Міліцэйскае начальства ў акружэнні “ціхароў” падыходзяць да групак людзей і патрабуюць разыйсціся. Пасля відовішча масавага і жорсткага хапуна людзі настроеныя рашуча і спрачаюцца з міліцыянтамі. Ніхто не хоча сыходзіць.

20:06

Затрыманых дастаўляюць у Кастрыніцкі РУУС. Іх колькасць можа сягаць 100 чалавек.

20:00

Намеснік начальніка ГУУС Ігар Яўсееў вырваў камеру з рук у карэспандэнткі “Радыё “Свабода”.



19:57

Міліцыянты працягваюць хапаць людзей, нясуць іх тварамі ўніз, аднаго хлопца адмыслова “ўранілі” тварам у лужыну, іншага ўдарылі галавою аб міліцэйскі аўтобус. Некаторыя прышлі на акцыю сем’ямі – чуваць плач дзяцей. Кіруе ўсім асабіста Яўсееў.

19:51

Плясканні час ад часу чуваць з розных куткоў прывакзальнай плошчы. Туды адразу ж кідаюцца міліцыянты. Падчас затрыманняў мінакі пачынаюць пратэставаць, кіроўцы сігналяць.

19:47

Сярод удзельнікаў акцыі – тры сям’і з малымі дзецьмі ў вазочках, пляскалі ў далоні. Да іх падбег намеснік начальніка ГУУС Ігар Яўсееў. ды спрабаваў затрымаць аднаго з мужчынаў, аднак жанчынам удалося яго адбіць.



19:37

Затрымалі фотажурналістку Юлію Дарашкевіч, а таксама Марыну Лобаву – маці палітвязня.
Калі журналісты падбягаюць да міліцыянтаў, што затрымліваюць удзельнікаў акцыі, тыя пачынаюць пускаць слезацечны газ.

19:30

На вуліцы Кірава міліцыянты нападаюць ўпяцёх-шасцёх на кожнага, валакуць па асфальце ў аўтазак. Хапаюць усіх – нават выпадковых мінакоў. Тыя, хто не ўдзельнічаў у акцыі, далучаюцца, пляскаючы. Людзі абураныя, крычаць. Затрымана не менш як 50 чалавек.

19:26

Затрыманы аператар Алесь Баразенка.

19:22 Міліцыянты пусцілі слезацечны газ! Людзі пляскаюць на знак пратэста на прывакзальнай плошчы ды праз дарогу.

19:19

Распачаўся хапун! Некалькі чалавек пагрузілі ў аўтобус, некалькі ў аўтазакі. Правабаронца Валер Шчукін спрабаваў заступіцца за аднаго з юнакоў, падбеглі яшчэ чацвёра міліцынтаў, схапілі яго за рукі і ногі і панеслі ў аўтазак.

19:09

На прывакзальнай плошчы – вялікая колькасць міліцыянтаў у цывільным, здаецца больш чым патэнцыйных удзельнікаў акцыі. Сярод міліцыянтаў у цывільным ёсць нават дзяўчыны з характэрнымі навушнікамі.

19:02

Затрымалі траіх чалавек – у тым ліку адну дзяўчыну. Міліцыянты чапляюцца да моладзі, што больш-менш нефармальна выглядае. Перакрылі выхады з падземных пераходаў у бок вакзалу.



18:57

Інтэрнаўты зладзілі он-лайн відэатрансляцыю з будынку насупраць вакзала. Відэа тут.

18:55

АМАПАўцы падыходзяць да групак моладзі і патрабуюць разыйсціся. Падыйшлі і да журналістаў, просяць сыйсці, маўляў “чакаецца прыезд дэлегацыі”, аднак якой – патлумачыць не могуць.

18:50

На прывакзальнай плошчы шмат АМАПу, міліцынты ў цывільным. Карспандэнт “Белсату” перадае, што за вакзалам стаяць некалькі аўтазакаў ды аўтобусаў з зацемненымі шыбамі – у такія падчас папярдняй акцыі саджалі затрыманых.

На 19:00 заплаваны другі этап “маўлкіавага пратэсту”. Ля прывакзальнай плошчы сканцэнтраваныя сілы міліцыі ды АМАПу, шмат людзей ў цывільных з рацыямі.

belsat.eu

Стужка навінаў