У Менску затрымалі людзей, якія спрабавалі апладаваць


У раёне правядзення парада затрымалі трох чалавек.Гэта адбылося на праспекце Пераможцаў, праз дарогу ад стэлы “Менск — горад-герой”. Маладзёны спрабавалі пляскаць падчас выступлення Аляксандра Лукашэнкі. Да іх тут жа падбеглі людзі ў цывільным і адвялі ў невядомым напрамку.

За некалькі хвілін да пачатку прамовы прэзідэнта яшчэ да двух маладых мужчын падышоў супрацоўнік міліцыі і папрасіў іх прайсці з ім для праверкі дакументаў.

Падчас выступлення Лукашэнкі ў тых, хто сабраўся каля стэлы, не працавала функцыя перадачы даных у мабільных тэлефонах.

belsat.eu

Стужка навінаў