План дзеянняў на 3 ліпеня


Агульная тактыка, якую прапануюць арганізатары:

збірацца групамі з сябрамі і знаёмымі па 3-10 чалавек;
у кожнай групе мае быць чалавек з тэлефонам, які мае доступ да інтэрнэту;
у выпадку правакацыяў трымацца разам і пазбягаць канфліктаў;
калі чалавека з вашай групы без тлумачэнняў паспрабуе схапіць чалавек у цывільным, не паказваючы службовага пасведчання, ратуйце вашага таварыша;
калі будуць правакацыі, адыйдзіце ад гэтых людзей.

Тактыка дзеянняў з 11.30 да 13.00

падыходзім бліжэй да трыбуны Лукашэнкі (там, дзе можна і стаяць людзі);
у момант, калі ён пачынае прамаўляць, пляскаем у далоні з усіх сілаў;
пляскаем да канца прамовы.

Тактыка дзеянняў а 19.00

выходзім на плошчы а 19.00;
калі не пускаюць, стаім за 5 метраў ад перашкоды;
калі кардон рухаецца на нас, адыходзім, не штурхаемся;
калі будуць правакацыі, адыходзім ад гэтых людзей;
калі плошча не перакрытая, застаемся на ёй, калі перакрытая – побач з ёй.

Тактыка дзеянняў а 23.00

чакаем салюта;
пасля салюту пачынаецца акцыя.

belsat.eu

Стужка навінаў