Працу групы “Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі” заблакавалі


З раніцы 2 ліпеня некаторыя карыстальнікі наогул не могуць знайсці старонку групы, іншыя, ачыніўшы яе, бачаць аб`яву: “Група часова заблакіравана і правяраецца адміністратарамі, таму што некаторыя карыстальнікі лічаць, што яна не адпавядае правілам сайта”. Даступнай для карыстальнікаў застаецца толькі старонка абмеркавання групы.

Адміністратары групы “Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі” не сумняваюцца, што гэта праца беларускіх спецслужбаў, і рэкамендуюць карыстальнікам накіроўваць лісты ў адрас кіраўніцтва сацыяльнай сеткі “УКантакце” з патрабаваннем разблакіраваць старонку і не паддавацца на ўціск з боку ўлад.

Група “Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі” з`яўляецца ініцыятарам грамадзянскай кампаніі маўклівага пратэсту. Яе сутнасць у тым, што грамадзяне рэгулярна збіраюцца ў цэнтры сваіх гарадоў. Не выкрыкваючы лозунгаў і заклікаў, яны проста сустракаюцца і час ад часу апладуюць, выказваючы такім чынам сваю нязгоду з палітыкай кіраўніцтва краіны.

З 8 чэрвеня ў Беларусі прайшлі ўжо чатыры такія акцыі — яны праводзіліся кожную сераду. Апошнія дзве акцыі закончыліся масавымі затрыманнямі ў Менску і іншых гарадах. Прычым калі за ўдзел у акцыі 22 чэрвеня некаторых затрыманых каралі штрафамі, то апошнім разам, 29 чэрвеня, яны падвергліся адміністрацыйныя арыштам.

Бліжэйшая акцыя плануецца на заўтра, 3 ліпеня, у Дзень Незалежнасці. 1 ліпеня на старонцы групы “Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі” з`явілася інструкцыя, адрасаваная патэнцыяльным удзельнікам акцыі.

Паводле некаторых звестак, у розных рэгіёнах краіны работнікаў дзяржпрадпрыемстваў і арганізацый папярэдзілі аб недапушчальнасці ўдзелу ў несанкцыянаваных акцыях 3 ліпеня.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары