Бацька і сыны Шылы абвесцілі за кратамі галадоўку


Пра гэта «Белсату» паведаміла Святлана Шыла.

Жанчына гаворыць, што адправілася сёння ў ізалятар, каб аднесці мужу і сынам перадачу: «Начальнік ІЧУ паведаміў, што акрамя вады яны нічога не возьмуць, бо ўсе Шылы абвесцілі галадоўку».

Сям’ю Шылаў затрымалі 29 чэрвеня на цэнтральнай плошчы Салігорску падчас маўклівай акцыі пратэсту. Бацьку Уладзіміра Шылу суд пакараў 15 днямі адміністратыўнага арышту, старэйшага Івана — 10 днямі, а Іллю — 7 днямі арышту. Маці суд аштрафаваў на 20 баз. вел.

Усяго 29 чэрвеня на цэнтральную плошчу ў Салігорску выйшлі каля 100 чалавек. Акрамя сям’і Шылаў міліцыянты таксама затрымалі Андруся Тычыну (13 дзён арышту) і Валянціна Федзюка (штраф памерам 5 баз. вел.).

belsat.eu

Стужка навінаў