Рэпетыцыя паветранай часткі параду


Нягледзячы на хмарнае надвор’е, у Менску адбылася рэпетыцыя паветранага параду на Дзень незалежнасці. Над праспектам Машэрава праляцеў паветраны эшалон, які складаўся з некалькіх дзясяткаў верталётаў і самалётаў.

У паветраным парадзе 3 ліпеня будуць удзельнічаць верталёты «Мі-8» і «Мі-24» 50-й змешанай авіябазы і 181-й баявой верталётнай базы (Пружаны), знішчальнікі «Су-27» і «МіГ-29» 61-й знішчальнай авіябазы (Баранавічы), штурмавікі «Су-25» і навучальна-баявыя «Л-39» 116-й штурмавой авіябазы.

За рэпетыцыяй назіралі прадстаўнікі Міністэрства абароны.

belsat.eu

Стужка навінаў