Ва Украіне пабудавалі сонечную электрастанцыю


Першая сонечная электрастанцыя ва Украіне паўстала ў Крыме непадалёк паселішча Раднікова. Яна займае тэрыторыю памерам 15 га і мае магутнасць 7,5 МВт.

Украіна сур’ёзна залежыць ад паставак энерганосьбітаў, у першую чаргу з Расеі, і таму прыкладае шмат намаганняў дзеля мадэрнізацыі ўнутранай вытворчасці электраэнергіі. Пабудаваная ў Крыме электрастанцыя – частка рэалізацыі нацыянальных праектаў, скіраваных на змяншэнне імпарту энергіі на 30 % да 2015 г.

Вытворчасць «чыстай» энергіі, паводле планаў украінскага ўраду, мае дасягнуць 2 ГВт. Улады таксама спадзяюцца, што выкарыстанне энергіі сонца і ветру дазволіць зберагчы прыроду, што ў сваю чаргу зробіць рэгіён больш прывабным для турыстаў.

У невялікай вёсцы Раднікова, дзе ёсць толькі адна крама, жыхары ганарацца тым, што атрымліваюць электраэнергію з сонечнай, а не «традыцыйнай» электрастанцыі, а таксама задаволеныя тым, што такая электрастанцыя не ўплывае на ўзровень шуму або чысціню паветра.

За 60 км ад вёскі неўзабаве пабудуюць яшчэ адну такую электрастанцыю, што мае забяспечыць электраэнергіяй 5000 хатніх гаспадарак. Станцыя магутнасцю 25 тыс. МВт•г дазволіць скараціць выкіды вуглякіслага газу на 20 тыс. тонаў на год.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары