У «маўклівым хуліганстве» вінавацяць 30 чалавек


У чатырох судах Менску разглядаюць справы ўдзельнікаў учорашняй акцыі маўклівага пратэсту. Пры гэтым у судзе Фрунзенскага раёну адміністрацыйныя пратаколы накіраваныя на дапрацаванне, бо няправільна складзеныя.

Як паведаміў праваабаронца Валянцін Стэфановіч, у суд Фрунзенскага раёну прывезлі восем затрыманых. “Аднак высветлілася, што міліцыянты склалі пратаколы аб адміністратыўным правапарушэнні абы-як. Таму пратаколы былі накіраваныя на дапрацаванне ва УУС Фрунзенскага раёну. Аднак затрыманых не адпусцілі, судзіць іх будуць у другой палове дня”, – паведаміў Стэфановіч.

У астатніх судах – Савецкага, Ленінскага і Маскоўскага раёнаў – працэсы над удзельнікамі акцыі ўжо ідуць.

Згодна з удакладненымі звесткамі праваабаронцаў, падчас учорашняй акцыі па ўсёй краіне было затрымана каля 250 чалавек, з іх больш як 160 – у Менску. Большасць затрыманых адпусцілі без складання пратаколаў. У дробным хуліганстве вінавацяць прыкладна 30 чалавек.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары