Юрый Зісер: Чыноўнікі мяркуюць, што калі закон абурае грамадзянаў, – ён правільны


https://youtu.be/PdQfZvEcC6I
Праблемы беларускага інтэрнэту абмеркавалі на круглым стале, арганізаваным Міністэрствам інфармацыі ды офісам АБСЕ ў Менску.

Дырэктар УП “Надзейныя праграмы” (tut.by) Юрый Зісер паскардзіўся на тое, што ў Беларусі спачатку прымаюць дакумент, а праз некалькі месяцаў з’яўляюцца тлумачэнні: “У нас новы парадак ўводзіцца дэкрэтамі, указамі, пастановамі, а не законапраектамі. Няма грамадскага абмеркавання. Чуў меркаванне чыноўніка: “Калі шмат абурэнняў пасля прыняцця закону – значыцца, ён правільны”. А мусіць быць наадварот. Дзяржава першая пакутуе ад таго, што яе дзеянні няслушна разумеюцца”.

Круглы стол на тэму “Беларускі сегмент сеткі інтэрнэт: праблемы ды перспектывы развіцця” прайшоў 25 кастрычніка.

Паводле прадстаўніцы АБСЕ ў пытаннях свабоды медыяў Дуні Міятавіч, варта размяжоўваць паняткі “рэгуляванне” і “цэнзура”. “Менавіта цэнзура і непакоіць нас, асабліва ў выпадках перашкоды выхаду ў свет некаторых інтэрнэт-выданняў. Несумненна, спробы змагацца з дзіцячаю парнаграфіяй ды іншымі амаральнымі з’явамі могуць часам выкарыстоўвацца для абмежавання свабоды доступу да пэўных інтэрнэт-выданняў. Некаторыя ж захады гэткага кшталту могуць разглядацца як парушэнне забавязанняў, дадзеных Беларуссю ў межах АБСЕ”.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары