36-гадовая дэпутатка хоча нарадзіць траіх дзяцей, каб выканаць план Лукашэнкі


Інэса Кляшчук паставіла для сябе такую мэту пасля паслання кіраўніка Беларусі да народу.

Пра гэта дэпутатка распавяла журналістам АНТ.

«Калі прааналізаваць, на чым акцэнтаваў увагу прэзідэнт, то самы ідэальны варыянт – гэта сям’я, у якой трое дзяцей, у якой добра працуюць, і пры гэтым яны выхоўваюць сапраўдных патрыётаў нашай краіны. Я для сябе паставіла задачу нарадзіць траіх дзяцей» – заявіла Інэса Кляшчук.

На сайце ніжняй палаты беларускага парламенту няма ні слова аб сямейным статусе дэпутаткі. Кляшчук Інэса Анатолеўна нарадзілася 26 жніўня 1978 у в. Гольчыцы Слуцкага раёна Менскай вобласці.

ЮВ, паводле kurjer.info

Стужка навінаў