Акцыя «Белсату» «Салідарныя з палітычнымі вязнямі»


Уладзімір Пугач, лідар гурта “J:морс”: “Стоячы тут, на траўцы ў прамянях чэрвеньскага сонца, пачуваешся няёмка, звяртаючыся да тых, хто гэтага сонца цяпер, хутчэй за ўсё, не бачыць. І мала суцяшаюць словы пра тое, што пакутаваць за свае перакананні ганарова – хацелася б пабачыць родных: бацькоў, дзяцей, жонку, мужа. Я б хацеў вам пажадаць, каб як найхутчэй свабода вас сустрэла радасна ля ўваходу, ну а браты, як вядома, меч вам аддадуць”.

У межах адмысловай акцыі тэлебачання “Белсат” больш за трыццаць вядомых асобаў Беларусі ды свету выступяць з пасланнямі да беларускіх палітычных зняволеных.

Кароткія ролікі будуць ісці штодня пасля галоўнага выдання “Аб’ектыву” а 21.25, а таксама пасля паўтораў галоўнага выдання інфармацыйнай праграмы “Белсату” напрыканцы трансляцыі ды раніцаю а 7.20. Кліпы таксама будуць размешчаныя на сайце тэлеканалу www.belsat.eu.

Гледачы і прыхільнікі “Белсату” могуць далучыцца да акцыі ды даслаць свае ролікі са словамі падтрымання беларускіх палітвязняў на адрас salidarnasc@belsat.eu. Ліст мае ўтрымліваць вашую пісьмовую згоду на бязвыплатнае змяшчэнне відэазвароту на старонцы www.belsat.eu, а таксама ў эфіры тэлеканалу.

Праглядзець усе ролікі можна тут.

belsat.eu

Стужка навінаў