Лешэк Шэрэпка: Карта паляка не нясе пагрозы


Карта паляка не нясе пагрозы для іншых краінаў, заявіў на прэс-канферэнцыі ў Менску 29 чэрвеня амбасадар Польшчы ў Беларусі Лешэк Шэрэпка (Leszek Szerepka) у адказ на пытанне аб карце паляка, якое ўзнікла ў сувязі з меркаваннем шэрагу журналістаў, што існаванне гэтага інстытуту дае глебу для карупцыі.

Шэрэпка з думкаю не пагадзіўся. “Гэта вельмі простая і дэмакратычная працэдура, – заявіў дыпламат. – Каб атрымаць карту паляка, трэба сустрэцца з консулам, пагутарыць з ім 15–20 Шэрэпка: карта паляка нікому не пагражае

Хаця карта паляка дае пэўныя эканамічныя перавагі, галоўная яе мэта – “дапамагчы людзям, якія засталіся на Усходзе, падтрымліваць адносіны з радзімаю, прыязджаць у Польшчу, наведваць музеі, вучыцца”, нагадаў дыпламат.

МЗС Беларусі прапанавала Польшчы звярнуцца ў Венецыянскую камісію для ацэнкі карты паляка. Свой адказ польскі бок сфармулюе да ліпеня, паведаміў Шэрэпка.

belsat.eu

Стужка навінаў