ДАІ перагоншчыкам: Без панікі!


Дзяржаўтаінспекцыя растлумачыла механізм пастаноўкі на ўлік аўтамабіляў, увезеных у краіну да 1 ліпеня, – дня, ад якога значна павялічваецца ўвознае мыта на транспартныя сродкі.

Як паведамілі ва ўпраўленні ДАІ Міністэрства ўнутраных справаў, рэгістрацыя транспартных сродкаў, пры ўвозе якіх у Беларусь заканадаўства патрабуе ажыццяўлення мытных аперацыяў, адбываецца на падставе дакументаў, што выдалі мытныя органы. Іншымі словамі, грамадзянін, які мае на руках пасведчанне мытні на ўвезены транспартны сродак, можа звярнуцца ў Дзяржаўтаінспекцыю для яго рэгістрацыі ў любы зручны час, у тым ліку пасля 1 ліпеня.

У МУС падкрэслілі, што інфармацыя, якая з’явілася ў інтэрнэце пра тое, што фізічныя асобы, якія не падалі да 1 ліпеня ў рэгістрацыйныя падраздзяленні Дзяржаўтаінспекцыі дакументы на рэгістрацыю ўвезеных з-за мяжы транспартных сродкаў, маюць даплачваць мыта, – непраўдзівая.

ДАІ заклікае аўтаўладальнікаў не паддавацца паніцы і раіць звяртацца ў рэгістрацыйныя падраздзяленні на пачатку ліпеня толькі тым, каму пільна трэба ездзіць аўтамабілем.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары