Кашэрнае ці не?


У Іерусаліме вядуцца дэбаты наконт чатырохногага кураня – ідзе спроба высветліць, ці можна лічыць птушку кашэрнаю.

Незвычайнае кураня нарадзілася на бойні сям’і Кройш у раёне Мэа Шэарым у Іерусаліме, дзе мясцовы рабін цяпер мае вырашыць, кашэрная птушка ці не.

«Я двойчы бачыў куранят з трыма нагамі, чатыры – гэта крыху дзіўна, – кажа Ёэль Кройш, уладальнік бойні. – Цяпер мы аднясем яго да рабіна, каб ён праверыў, кашэрнае кураня ці не. Калі так, мы яго заб’ем. Калі не – паглядзім, што рабіць далей».

Паводле мясцовага рабіна, калі ногі звязаныя адна з адной, кураня не кашэрнае. Але гэта можна высветліць толькі пасля яго забойства.

Ты не менш, птушка яшчэ можа пазбегчы нажа мясніка: гаспадар бойні плануе правесці таргі ды прадаць кураня таму, хто больш за яго дасць.

belsat.eu

Стужка навінаў