У Менску з’явіўся «Офіс правоў людзей з інваліднасцю»


У Менску адбылася прэзентацыя новай асветніцкай праваабарончай установы, якая атрымала назву «Офіс правоў людзей з інваліднасцю».

«Не інвалідаў, а менавіта людзей з інваліднасцю», – падкрэсліў старшыня Рэспубліканскай асацыяцыі інвалідаў-вазочнікаў Сяргей Драздоўскі. Асноўная задача «Офісу» – абарона правоў і законных інтарэсаў людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Паводле Драздоўскага, сёння гэтыя правы парушаюцца амаль «ва ўсіх сферах». У тым ліку і ў пытаннях працаўладкавання. Як кажа Драздоўскі, каля 40 % людзей прызналіся, што іх не ўзялі на працу толькі таму, што ў іх была інваліднасць.

Рухацца па кар’ернай лесвіцы такім людзям таксама няпроста. Старшыня асацыяцыі інвалідаў-вазочнікаў не змог назваць ніводнага чалавека з абмежаванымі магчымасцямі сярод вядомых дзеячаў культуры і палітыкі. «Людзі з інваліднасцю знаходзяцца на краі грамадскага плыні», – адзначыў ён. Установа «Офіс правоў людзей з інваліднасцю» ставіць сваёй мэтай змяніць гэтую сітуацыю, як адзначаюць яе заснавальнікі.

belsat.eu

Стужка навінаў