Аўстралійцы будуць называць прыбыццё брытанцаў «уварваннем»


Прыезд брытанскіх асуджаных у Аўстралію ў XVIII ст. у афіцыйных дакументах гораду мусіць быць названы “ўварваннем” (“invasion”), заявіла 28 чэрвеня лорд-мэр Сіднею Клоўвэр Мур.

Рада Сіднею прагаласавала ўвечары 27 чэрвеня за тое, каб спыніць выкарыстанне ў афіцыйных дакументах тэрміну “прыбыццё еўрапейцаў” (“European arrival”).

“Слова, якое мы ўжываем для апісання брытанскага паселішча для катаржнікаў і яго разбуральнага ўздзеяння на карэнную супольнасць, для прыўлашчэння і акупацыі спрадвечных земляў, слова, якое хоча выкарыстоўваць абарыгенная супольнасць, – гэта “ўварванне”, і гэта слова, якое ўчора ўвечары рада вырашыла выкарыстоўваць”, – сказала Мур.

Два з дзесяці чальцоў рады былі супраць новага тэрміну, але дарадца з кансультацыйнай групы абарыгенаў і жыхароў выспаў пратокі Торэс пагражаў падаць у адстаўку, калі дзеля апісання брытанскага пасялення будуць ўжывацца любыя іншыя словы, акрамя слова “ўварванне”.

Брытанцы стварылі свой першы пасёлак для катаржнікаў у Аўстраліі на беразе Сіднейскай гавані ў 1788 г.

belsat.eu

Стужка навінаў