За электрычнасць так і не заплацілі


“Интер РАО ЕЭС” заяўляе, што 29 чэрвеня цалкам спыняе экспарт электраэнергіі ў нашую краіну. Беларусь своечасова не расплацілася за электрычнасць – плацеж мусіў паступіць сёння да 8.30, аднак грошай расейская кампанія так і не атрымала.

9 чэрвеня кампанія “Интер РАО ЕЭС” удвая абмежавала экспарт электраэнергіі праз запазычанасць беларускага боку за электрычнасць, атрыманую сёлета ў сакавіку і красавіку. Неўзабаве, пасля абяцанак расплаціцца, экспарт аднавіўся ў поўным аб’ёме.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары