Алесь Суша: Помнікі вяртаць ніхто нікуды не будзе


https://youtu.be/A2Z-0gC-gqY
Беларускія навукоўцы намагаюцца аднавіць у віртуальнай прасторы Віленскі беларускі гісторыка-этнаграфічны музей імя Івана Луцкевіча, які існаваў з 1921 да 1945 гг.

Пасля закрыцця большасць збораў трапіла ў Гісторыка-этнаграфічны музей Літвы, Цэнтральную бібліятэку Акадэміі навук Літвы, частка з іх трапіла ў музейныя зборы Беларусі.

Але аднавіць музей у адной краіне немагчыма. Вучоны сакратар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алесь Суша кажа: «Помнікі вяртаць ніхто нікуды не будзе, нават калі ёсць запавет колішняга ўладальніка, як з той жа бібліятэкай Храптовіча, які загадаў вярнуць яе ў адкрыты ўніверсітэт». Таму, паводле яго, «віртуальная рэканструкцыя, несумненна, можа выклікаць вялікую цікавасць». Акрамя гэтага, у Літве цяпер актыўна пераводзяцца ў лічбавы фармат друкаваныя помнікі, у тым ліку XVIII–XIX стст.

Аблічбоўванне архіваў – гэта першы этап, як паведаміў дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музею Беларусі Сяргей Вечар. Потым трэба будзе сумясціць працы літоўскіх і беларускіх архівістаў «у віртуальным выглядзе і абавязкова ў друкаваным, каб збор быў зафіксаваны».

Іван Іванавіч Луцкевіч (1881–1919) – палітычны дзеяч, археолаг, этнограф, публіцыст, адзін з пачынальнікаў ды ідэйных кіраўнікоў беларускага культурна-асветніцкага і грамадска-палітычнага руху на пачатку ХХ ст. Ён быў збіральнікам і даследнікам беларускіх старажытнасцяў, асабістая калекцыя Івана Луцкевіча сталася асноваю Віленскага беларускага гісторыка-этнаграфічнага музею.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары