На «Лініі Сталіна» зноўку стралялі


Цэнтральнай падзеяй ваенна-гістарычнага фестывалю на «Лініі Сталіна» была рэканструкцыя бою ў чэрвені 1941 г.

25–26 чэрвеня ў гістарычна-культурным комплексе «Лінія Сталіна» прайшоў V Міжнародны ваенна-гістарычны фестываль, прысвечаны 70-й гадавіне пачатку Вялікай Айчыннай вайны.

У ім узялі ўдзел каля 300 чальцоў ваенна-гістарычных клубаў з Беларусі, Расеі, Украіны, Латвіі, Эстоніі ды Японіі.

У рамках фестывалю адбыліся сустрэчы і абмен досведам у праблеме ваенна-гістарычнай працы, а таксама рэканструкцыя бою на рубяжы старой дзяржаўнай мяжы СССР у чэрвені 1941 г. Пры аднаўленні падзеяў пачатку вайны былі выкарыстаныя бронетэхніка, артылерыя ды авіяцыя.

belsat.eu
https://youtu.be/vEjiKB0tVto

Глядзі таксама
Каментары